Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусь просіць крэдыт

Міжнародны валютны фонд афіцыйна пацвердзіў, што афіцыйны Менск не супраць атрымаць ад яго новыя ўліванні. Хоць яшчэ некалькі дзён таму сам кіраўнік дзяржавы заяўляў адваротнае. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Жылі мы без МВФ -- і будзем жыць! Спакойна, не трэба тут пераймацца, што мы абрынемся. Не абрынемся, як бы гэтага хацелі некаторыя". Насамрэч жа ўсё не так адназначна. Аказалася, перамовы наконт новага крэдыту паміж афіцыйным Менскам і кіраўніцтвам МВФ, якія пачаліся летась у траўні, па-ранейшаму працягваюцца. Рада дырэктараў гэтай магутнай фінансавай структуры пацвердзіла, што прымае да ведама зацікаўленасць Беларусі новаю крэдытнаю праграмаю. Але ў афіцыйнай заяве МВФ па-ранейшаму застаецца адзін нязменны пункт. "Дырэктары пагадзіліся, што такі механізм мусіць быць абумоўлены цвёрдаю схільнасцю ўладаў да палітыкі грунтоўных структурных рэформаў", -- адзначыў Міжнародны валютны фонд. Чаму напрыканцы года ў Беларусі зноў узнікла тэма новых крэдытных праграмаў ад МВФ? ВАДЗІМ ІОСУБ, ФІНАНСАВЫ АНАЛІТЫК: "Гэты крэдыт неабходны. У той час, калі краіна патрабуе грошай, у МВФ грошы самыя танныя. Будзе гэты крэдыт выдзелены ці не -- залежыць ад таго, ці нашыя эканамічныя ўлады пойдуць на сустрэчу пажаданням фонду".
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]