Канфіскацыя аўтамабіля за кіраванне ў нецвярозым стане і запланаванае змяншэнне набору абітурыентаў у педагагічныя ўніверсітэты -- гэта хіба найменш гучныя навіны з тых, што сёння агучыў намеснік кіраўніка ўраду Анатоль Тозік. Чаго вартая адна фраза... АНАТОЛЬ ТОЗІК, ВІЦЭ-ПРЭМ'ЕР: "Дзяржава заўсёды будзе дапамагаць сваім грамадзянам, але гэтым нельга злоўжываць". Астатнія ж заявы, у якіх віцэ-прэм'ер удакладніў сваю галоўную думку, абяцаюць сур'ёзныя эканамічныя і сацыяльныя пераўтварэнні ўсім беларусам. Гэтак, да прыкладу, віцэ-прэм'ер краіны, заявіў, што для дзяржавы наспеў час "адыходзіць ад празмернага апекавання людзьмі". АНАТОЛЬ ТОЗІК, ВІЦЭ-ПРЭМ'ЕР: "На жаль, значная частка нашага насельніцтва (што сумна, працаздольнага ўзросту і моладзь) застаецца ў палоне ілюзіяў аб бясплатнасці паслугаў адукацыі, жыллёва-камунальных паслугаў, аховы здароўя, культуры, спорту і гэтак далей". А што пра гэта думаюць самі людзі?