Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Еўраспорт» вылятае з праграмы

З Новага года менчукі застаюцца без тэлеканалу "Еўраспорт". Пра гэта заявіў дырэктар сталічных кабельных сетак Міхаіл Мілаванаў. Прычынаю выключэння папулярнага каналу з праграмы паслужылі фінансавыя спрэчкі паміж "Еўраспортам" і кабельным аператарам "Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі". Паводле версіі беларускага боку, кіраўніцтва "Еўраспорту" настойвае на павышэнні аплаты за рэтрансляцыю свайго эфіру. МТІС жа патрабаванні спартовага каналу лічаць празмернымі, таму кантракту на наступны год абодва бакі не падпісалі. Замест "Еўраспорту" ў кабельных сетках з'явяцца "Тэлеканал КХЛ" і "Русский Экстрим".
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]