Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Нафтавыя жаданні

Беларусь і Расея афіцыйна не дамовіліся пра пастаўкі нафты на наступны год. Усяго некалькі гадзінаў спатрэбілася, каб стала ясна, што падчас сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту інфарматыкі ды радыёэлектронікі Аляксандр Лукашэнка выдаў уласныя нафтавыя жаданні за рэчаіснасць. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Дамовіліся на 23 мільёнаў нафты, і мы гэтую нафту атрымаем без праблемаў, ну і потым, адносна нафты ж праблемаў няма -- калісьці Расея адмовілася нам пастаўляць неабходную колькасць нафты, я яе знайшоў у Венесуэле, Азербайджане, але нам гэта не трэба, мы з расяянамі дамовіліся на гэтую тэму". Каб канчаткова пацвердзіць гэтыя словы, мы звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта Расеі, дзе, аднак, пачулі: УПРАЎЛЕННЕ ПРЭС-СЛУЖБЫ І ІНФАРМАЦЫІ ПРЭЗІДЭНТА РФ: "Мы ніякіх каментароў не даем, усе, якія ёсць каментары, -- глядзіце на сайце".
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]