Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Святочнае бласлаўленне

З нагоды хуткага свята Божага нараджэння да ўсіх вернікаў звярнуўся кіраўнік Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ, МІТРАПАЛІТ МЕНСКА-МАГІЛЁЎСКІ: "Я зычу супакою. Гэты супакой патрэбны ўсяму свету, але перадусім патрэбны нашай краіне. Калі спявалі хоры анёльскія падчас нараджэння Ісуса Хрыста, яны спявалі наступным чынам: хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі. Не будзе супакою на зямлі, калі не будзе супакою ў сэрцы. Таму радасных і шчаслівых святаў Божага нараджэння і бласлаўлёнага Новага года". Арцыбіскуп блаславіў аплаткі ды падзяліўся імі з журналістамі. Таксама, як і планамі на наступны год. Налета споўніцца 400 гадоў адной з галоўных каталіцкіх святыняў Беларусі -- Будслаўскай іконе Божай Маці, а таму 2013 год пройдзе пад дэвізам "Марыя -- маці нашай веры". Складаней пакуль адказаць на пытанне, калі зможа наведаць нашую краіну Папа Рымскі. Дзеля гэтага, як мяркуе мітрапаліт, "Бог мусіць адчыніць дзверы ў Беларусь".
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]