Дзве гадзіны. Столькі часу дала адміністрацыя бабруйскай калоніі № 2 жонцы зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на сустрэчу з мужам. Што можна за такі час сказаць самаму блізкаму чалавеку і даведацца пра лёс палітвязня? НАТАЛЛЯ ПІНЧУК, ЖОНКА А. БЯЛЯЦКАГА: "Змаглі перагаварыць на ўсе тэмы, часам задумваючыся, пра што гаварыць. Калі абвесцілі, што спатканне заканчваецца, шмат чаго хацелася сказаць, шмат што згадалася. Гэта такі псіхалагічны момант, калі не хочацца, каб родны чалавек сыходзіў". Асабліва, калі вядома, што на яго па-ранейшаму аказваецца моцны псіхалагічны ціск. НАТАЛЛЯ ПІНЧУК, ЖОНКА А. БЯЛЯЦКАГА: "Зняволеным пад страхам пазбаўлення выхаду на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, пад пагрозаю спагнанняў забараняецца кантактаваць з Алесем. Зразумела, гэта стварае дастаткова цяжкія псіхалагічныя ўмовы". Да якіх дадаецца і цяжкая фізічная праца.