Паводле аргентынскай паліцыі, большасць удзельнікаў масавага рабавання супермаркетаў у правінцыі Рыа-Негра - падлеткі з ваколіцаў. Аднак на аматарскім відэа бачна, што крамы рабавалі цэлымі сем'ямі, нават з малымі дзецьмі. Вуліцы населеных пунктаў, дзе адбыліся напады, цяпер патрулюе паліцыя і вайскоўцы. Першы інцыдэнт адбыўся раніцай 20 снежня ў Bariloche. Нападнікі закрывалі твары шалікамі ды вялікімі сонечнымі акулярамі. Нарабаванае яны грузілі проста ў вазкі супермаркета і ўцякалі. Паліцыя спрабавала стрымаць злачынцаў, выкарыстоўваючы нават вадамёты і слезацечны газ. У адказ паляцелі бутэлькі і камяні. Ад дзеянняў рабаўнікоў таксама пацярпелі прыпаркаваныя ля супермаркету аўтамабілі.