Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Агляд падзеяў замежжа

РОЗНЫЯ ПОГЛЯДЫ 30-ты, юбілейны саміт Расея -- Еўразвяз. На сустрэчу з лідарамі аб'яднанай Еўропы ў Брусель прыехаў Уладзімір Пуцін. Расейскі прэзідэнт адразу раскрытыкаваў змены ў энергетычнай палітыцы Еўразвязу, накіраваныя на лібералізацыю еўрапейскага рынку электрычнасці ды газу. Такім чынам Пуцін бараніў пазіцыі "Газпрому" -- пакуль галоўнага экспарцёра газу на Захад. Бакі абмеркавалі перспектывы бязвізавага рэжыму, сітуацыю ў Сірыі ды правы чалавека ў Расеі. У адказ на крытыку Пуцін адказаў "сіметрычна" -- у парушэнні асноўных правоў чалавека абвінаваціў Еўропу. Акрамя высокапастаўленых палітыкаў, у бельгійскай сталіцы Пуціна сустрэлі актывісткі руху "Фемен". Традыцыйна -- у аголеным выглядзе. СЯРОД БЕЛАГА ДНЯ Аргентынскія ўлады накіравалі войска ў горад Барылёчэ пасля хвалі нападаў на супермаркеты. Дзясяткі людзей у масках урываліся ў крамы, каб забраць адтуль тэлевізары, вопратку, цацкі -- усё, што траплялася пад руку. Рабаўнікі атакавалі журналістаў, разбілі вітрыны і перакулілі прыпаркаваныя аўтамабілі. Паліцыя не змагла супрацьстаяць гэтым дзеянням. Мясцовыя ўлады абвінавачваюць у рабаванні анархісцкія групоўкі. Здарэнні адбіліся і на турыстычнай рэпутацыі Барылёчэ, папулярнага гарналыжнага курорту Андаў.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]