Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Людзі на марозе

Дабрачынны абед на... менскай гарадской сметніцы. Бяздомнікі збіраюцца ў перасоўным пункце абагравання, які зладзілі тут валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа. Моцныя маразы пагражаюць перадусім жыццю тых, у каго няма пэўнага месца жыхарства. І хто не мае плану, як перажыць зіму. МІКАЛАЙ, БЯЗДОМНІК: "Пагрэемся паціхеньку і пойдзем на працу, вогнішча раскладзем". ПЁТР ВАЙЦЮХОЎСКІ, БЯЗДОМНІК: "Матрац разгарнуў, знайшоў -- там і спіш. Накрыўся адною коўдраю, другою". Але вось такія коўдры, таксама як і цёплая вопратка ды харчы, -- дапамога, якую ў пунктах абагрэву можа атрымаць кожны. Акцыю "Абарона насельніцтва ад маразоў у Беларусі" яе ініцыятары лічаць неабходнаю. ДЗМІТРЫЙ РУСАКОЎ, ГАЛОЎНЫ СПЕЦЫЯЛІСТ У НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ, ЧЫРВОНЫ КРЫЖ: "Мінулаю зімою было шмат пацярпелых ад маразоў, яны не былі падрыхтаваныя. Мы зразумелі, што яны тут жывуць, у іх няма печак, і мы будзем гэтае пытанне неяк развязваць".
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]