Выйсці зранку да свайго аўтамабіля, спакойна завесці яго і паехаць па сваіх справах. З пачаткам маразоў гэтыя простыя дзеянні сталі не такія лёгкія для тых беларусаў, аўтамабілі якіх абсталяваныя дызельнымі рухавікамі. СЯРГЕЙ МІХНЕВІЧ, БЕЛАРУСКАЯ АЎТАМАБІЛЬНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ: "Як толькі маразы апускаюцца ніжэй за 15 градусаў, штодзённа на станцыі заязджаюць дзясяткамі аўтамабілі з запарафіненымі фільтрамі, паліўнаю сістэмаю, з замарожанымі помпамі". Дызель нізкай якасці на моцным марозе папросту замярзае. Злева бачым фільтр, на якім праз гэта ўтварыўся слой парафіну. Справа -- фільтр, які яшчэ можа працаваць. Парафін папросту не прапускае паліва ў сістэму.