Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Санта адправіўся ў турнэ

Санта-Клаус адправіўся ў падарожжа вакол свету, каб павіншаваць з Калядамі і ўручыць падарункі ўсім дзецям планеты. Прасачыць за рухам святочнага картэжу можна на сайце NORAD разам з амерыканскімі і канадскімі вайскоўцамі, якія выкарыстоўваюць з гэтаю мэтаю адразу чатыры сістэмы кантролю -- радары, спадарожнікі, адмысловыя «Санта-камеры» і самалёты. Жартаўлівы праект «NORAD сочыць за Сантам» быў запушчаны яшчэ 1955 г., калі ўнівермаг ў штаце Каларада размясціў рэкламу з заклікам да дзяцей патэлефанаваць Санта-Клаусу. Аднак з-за памылкі ў нумары дзеці пачалі тэлефанаваць аператару гарачай лініі кантынентальнага камандавання супрацьпаветранай абароны. Сяргей Марчык, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]