Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Зімоўе птушак

У Беларусі зімаваць застаюцца дзясяткі відаў птушак. Не менш птушак прылятае да нас з поўначы, каб перазімаваць у больш утульным клімаце. Адно з такіх унікальных месцаў непадалёк Горадні -- штучныя ачышчальныя азёры прадпрыемства «Горадня Азот». ЗМІЦЕР ВІНЧЭЎСКІ, АРНІТОЛАГ, ГРАМАДСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ «АХОВА ПТУШАК БАЦЬКАЎШЧЫНЫ»: «Тут падаецца для ачышчэння цёплая вада -- за маёй спінай яна 20 градусаў. І пасля яна праходзіць некалькі сажалак і ачышчаная вяртаецца ў Нёман. Птушкі гэта ведаюць, і соткі тысяч відаў застаюцца на зімоўку менавіта ў гэтым месцы». Флора і фаўна тут працягвае жыць і развівацца круглы год. Аднак нават на такіх вадаёмах у вялікія маразы арнітолагі раяць птушак не палохаць, каб яны не трацілі лішняй энергіі.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]