Памятаем, любім, заўсёды будзем разам... Сябры і паплечнікі магілёўскай грамадскай актывісткі Крысціны Шацікавай, якая адышла ў лепшы свет тры месяцы таму, наведалі яе родных напярэдадні святаў. Мама Крысціны ўпэўненая: і Новы год сям'я сустрэне адною вялікаю кампаніяй. Ужо ў гэтую сераду жанчына мае атрымаць на рукі дакументы пра апеку над сваімі ўнукамі Мікітам і Ягорам. Святлана Шацікава гаворыць, што шмат часу заняло афармленне папераў, але крыўды ні на каго не трымае: гэткі закон. Лекары ж сям'і спачувалі, ішлі ўва ўсім насустрач.