ПРАТЭСТЫ СУПРАЦЬ ГВАЛТАЎНІКОЎ Пратэсты ў Нью-Дэлі набіраюць моц. У цэнтр індыйскай сталіцы сцягваюцца дэманстранты, якія патрабуюць пакараць вінаватых у згвалтаванні маладой жанчыны. Паліцыя ўжыла дручкі і газ, каб спыніць раз'юшаны натоўп. У выніку сутыкненняў пацярпелі не менш за 35 асобаў. Атакам пратэстоўцаў падверглася рэзідэнцыя прэзідэнта краіны, а таксама Дом ураду. Акурат з апошняга давялося перанесці сустрэчу прэм'ер-міністра Індыі Манмогана Сінга з Уладзімірам Пуціным, які сёння наведаў краіну з працоўным візітам. Масавыя пратэсты ў індыйскай сталіцы выклікала навіна пра згвалтаванне 23-гадовай жанчыны шасцю злачынцамі. Пасля здзеку яны выкінулі ахвяру з аўтобуса на хаду. Дзяўчына выжыла і застаецца ў рэанімацыі з цяжкімі траўмамі. Меркаваных гвалтаўнікоў затрымалі.