МЫТНАМУ САЮЗУ -- НЕ Насуперак інтэграцыйным планам Крамля Азербайджан не бачыць мэтазгоднасці ў далучэнні да Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расеі ды Казахстану. Краіна таксама не спяшаецца ўваходзіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю -- заявіў прэзідэнт Ільхам Аліеў у інтэрв'ю тэлеканалу "Расея-24". ІЛЬХАМ АЛІЕЎ, ПРЭЗІДЭНТ АЗЕРБАЙДЖАНУ: «Мы настроеныя на актыўнае ўзаемадзеянне з як мага большаю колькасцю краінаў. Эканамічная інтэграцыя залежыць ад мэтазгоднасці. У інтэграцыі ў Мытны саюз і АЭП мы пакуль не бачым для сябе выгады». Багаты на прыродныя рэсурсы і эканамічна самадастатковы Азербайджан, аднак, не мае табу ў пытанні далучэння да эканамічных саюзаў, але будзе дэтальна вывучаць прывілеі ды мінусы, якія можа даць гэты крок. КАЗАХСТАН БЕЗ АПАЗІЦЫІ? Закрыць шэраг незалежных медыяў Казахстану пастанавіў Медэўскі суд Алматы. Забарона датычыць газетаў "Голос республики", "Республика -- деловое обозрение", "Вся Республика". Скасаваныя маюць быць друкаваная і электронная версіі, а таксама старонкі ў сацыяльных сетках: агулам -- 23 інтэрнэт-адрасы. Пракуратура Казахстану абвінаваціла гэтыя медыі ў распальванні сацыяльнай варажнечы. Прэтэнзіі гэткага ж кшталту -- да спадарожнікавага тэлеканалу "К+", відэа-парталу "Stan.tv". Гэтыя рэсурсы ўжо вырашылі закрыць. Пад удар трапіла таксама апазіцыйная партыя "Алга!". У працэсе ліквідавання застаюцца газета "Взгляд" і альянс "Халык Майданы". На думку прэзідэнта краіны, гэтыя арганізацыі (у тым ліку пры <b>...</b>