Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Падарункі для сіротаў

Калядныя і навагоднія падарункі можна зрабіць не толькі блізкім, але і тым, у каго няма родных. Грамадская арганізацыя "ДаброЧыні" зладзіла акцыю "Падарунак для сіраты". У сталічных супермаркетах ад валантэраў можна атрымаць спіс, з якога абраць, што падараваць. ВОЛЬГА МАЗАЛЕЎСКАЯ, АРГАНІЗАЦЫЯ «ДАБРОЧЫНІ»: "Ёсць улётка, дзе напісана, што патрэбна сіротам: падгузкі, вільготныя сурвэткі ды г. д. Людзі ідуць набываць штосьці сабе і кладуць у наш кошык". Колькасць дзяцей без бацькоў у Беларусі сягае 25 тысячаў чалавек, а таму, кажуць арганізатары, у дзіцячых дамах і прытулках будуць усцешаныя не толькі цацкам, але і звычайным рэчам, якія штодня кожны набывае ў краме. КАЦЯРЫНА КОТ, ВАЛАНТЭРКА: "Шкада дзяцей, якіх калісьці кінулі. Хацелася б падараваць ім частку сваёй любві. Чым можам, тым дапамагаем, хаця б такою справай. І хацелася б не толькі гэтым ім дапамагчы, але і данесці да бацькоў, каб яны не кідалі сваіх дзяцей, яны будуць нашмат шчаслівейшыя". Валантэры, якія ўзялі ўдзел у акцыі, раздавалі ўлёткі не толькі ўнутры крамаў, але і на вуліцы. Паводле арганізатараў акцыі, у святочныя дні людзі ахвяруюць ахвотна.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]