Пра тое, што ялінка -- галоўны атрыбут свята, ведае нават малое дзіця. Новы год ужо на носе, і перадсвяточная мітусня ператварыла гарады ў хаос. Хтосьці бяжыць за падарункамі, хтосьці па харчы -- аматары ж зялёных прыгажунь атакавалі берасцейскі кірмаш ялінак. СЯРГЕЙ ПАЛХОЎСКІ, НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА БЕРАСЦЕЙСКАГА ЛЯСГАСУ: "Учора, сёння -- поўны аўрал: учора дзесьці 150 ялінак прадалі, сёння ўжо больш за 200. Людзі задаволеныя, увесь час курсуе машына". Кірмашы ў перадсвяточны тыдзень працуюць штодня, па ўсёй краіне. Аднак пры такім попыце важна не спазніцца. БЕРАСЦЕЙЦЫ: "Якая павінна быць? Прыгожая, раўнюсенечкая. Але позна прыехалі, выбару няма ўжо". "Гляджу, каб была гусцейшая. Люблю хвою, але ў Берасці не знайшоў". "Хочацца, каб ялінкаю дома пахла, жывога хочацца, цуду". І за "пах, годны Калядаў", берасцейцы гатовыя плаціць. Сёлета кошты за "навагодні цуд" падвысіліся на 30 %.