У тых, хто яшчэ не вызначыўся з падарункамі на Новы год, ёсць шанец набыць арыгінальныя, зробленыя сваімі рукамі рэчы. Беларускія майстры ідуць у масы, а дакладней больш за 40 дызайнераў выставілі свае працы на продаж на пляцоўцы сталічнай галерэі сучаснага мастацтва «Ў».