Пасля капітальнага рамонту -- барацьба за выжыванне. За апошнія два гады, якія прайшлі пасля абнаўлення водаправоднай сістэмы ў доме № 18 па вуліцы 60 гадоў Кастрычніка ў Пінску, ужо адбылося 6 прарываў трубаў з гарачаю вадою. Чарговая аварыя здарылася перад каталіцкімі Калядамі.