З новага года ў Беларусі павялічацца кошты на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Паводле Савету Міністраў краіны, які прыняў адпаведнае рашэнне, тарыф на ацяпленне падвысіцца на 5 %, а за электрычнасць давядзецца плаціць на 9,5 % болей, чым раней. Такім чынам, з улікам новых тарыфаў на ацяпленне для сям'і з трох чалавек, якая жыве ў стандартавай двухпакаёвай кватэры, кошт "камуналкі" складзе Br 249 600 за месяц. З прыходам новага 2013 года беларусаў таксама чакае 20-адсоткавае павелічэнне коштаў на мабільную сувязь і карыстанне інтэрнэтам.