У Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва сёння падвялі вынікі 2012 г. і акрэслілі асноўныя выклікі, з якімі сутыкнуцца бізнесоўцы ўжо неўзабаве. Адна з галоўных праблемаў, якая з новага года закране ўсіх ІП, -- абавязковая маркіроўка тавараў адзіным знакам Мытнага саюзу і наяўнасць сертыфікатаў адпаведнасці на тавар. На практыцы гэта азначае дадатковыя выдаткі для індывідуальных прадпрымальнікаў.