Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Інфляцыя б'е рэкорды

Інфляцыя б'е чарговыя рэкорды. Нацыянальны статыстычны камітэт падзяліўся новымі звесткамі. У жніўні кошты ў параўнанні з ліпенем выраслі амаль на 9 %. Ад пачатку ж года інфляцыя склала 53,6 %. Найхутчэй даражэюць харчы. Сёлета некаторыя прадукты падаражэлі нават больш як на 100 %. Лідарамі ў спісе застаюцца алей, гарбата, рыба, садавіна, крупы і мяса. Пры гэтым ранейшыя прагнозы эканамістаў пра новае павышэнне коштаў працягваюць спраўджвацца. На 20 % больш ад сёння прыйдзецца плаціць за цукар. Да таго ж чарговы раз можа падаражэць праезд у гарадскім транспарце ва ўсёй Беларусі. Ужо вядома, што з заўтрашняга дня, пакуль толькі ў Менску, за адну паездку на маршрутцы прыйдзецца заплаціць на 500 руб. больш. Паводле неафіцыйных крыніцаў, у Міністэрстве эканомікі прагназуюць, што да канца года інфляцыя можа перасягнуць нават 100-адсоткавы паказнік. Ян Бабіцкі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]