"Я так разумею, львіная доля журналістаў і не падазравала, што мы можам сёння стаць чэмпіёнамі, -- іранічна заўважыў галоўны трэнер БАТЭ падчас прэс-канферэнцыі. -- Калі хтосьці крытыкуе гульню БАТЭ на групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў, а сам нават не ведае пра чэмпіёнства Беларусі, тады я не ўспрымаю гэтую крытыку абсалютна. Тады лепш памаўчаць шмат якім журналістам".