Доўгачаканы шлюб нарэшце адбыўся. За сценамі гарадзенскай турмы зняволенага лідара "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча і ягоную нявесту Насту Палажанку абвесцілі мужам і жонкаю. Да гэтага важнага моманту яны ішлі амаль два гады праз няспынныя пакуты і перашкоды.