Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ялінка па-беларуску

Новы год ужо перад дзвярыма, а час святочных мараў ды іх здзяйсненняў асабліва радуе самых малых беларусаў. Хоць ялінкі ды ранішнікі гэтымі днямі -- справа звычайная, галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і Дзіцячыя творчыя майстэрні ў Менску прапаноўваюць маленькім святочныя спатканні, якіх у нашай краіне пакуль няшмат. НАСТА ХОМІЧ-БАЗАР, АРГАНІЗАТАРКА КАЛЯДНАГА ФЕСТЫВАЛЮ: "Галоўная ідэя -- гэта стварыць альтэрнатыву. У Менску няма беларускамоўных ялінак. Мы хацелі, каб людзі, якія са сваймі дзецьмі размаўляюць па-беларуску ці папросту хочуць пачуць беларускамоўнага Дзеда Мароза, маглі прыйсці на свята". І свята пачалося. На запрашэнне адгукнуліся дзясяткі бацькоў са сваймі малымі. Як і можна было спадзявацца, найбольш радасці прынесла спатканне з сапраўдным Дзедам Марозам і калядоўнікамі... па-беларуску.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]