Расея і Беларусь дамовіліся наконт будучых паставак нафты. Але не на цэлы год, а толькі на першы квартал. За першыя 3 месяцы па трубаправодах і чыгунцы з Усходу паступяць 5,75 млн т сыравіны. Калі такія аб'ёмы захаваюцца на ўвесь год, то Беларусь атрымае на перапрацоўку пажаданыя 23 млн т. Аднак перамовы па далейшых пастаўках працягнуцца толькі ў наступным годзе. Чаму? ЯЎГЕН ПРЭЙГЕРМАН, ЭКАНАМІСТ, ЛІБЕРАЛЬНЫ КЛУБ: "Ёсць спрэчныя моманты, якія ўзгадніць не ўдалося, але наступае новы год, і трэба штосьці вырашаць, каб не стаялі нашыя НПЗ першыя месяцы, як гэта было 2 гады таму".