«Водар шампанскага лепш за ўсё адцяняе садавіна. Але ні ў якім разе не цытрусавыя, якія маюць уласны моцны водар, які пераб'е смак віна, -- гаворыць галоўны тэхнолаг Менскага заводу пеністых вінаў Вера Курс. -- Падыдуць таксама сыры і мясныя прадукты, але не вэнджаныя, якія маюць занадта выразны пах. Бо ў шампанскага вельмі лёгкі водар, які лёгка парушыць. Каб гэтага не здарылася, яму павінны спадарожнічаць нейтральныя прадукты. З фруктаў гэта яблыкі, грушы, бананы, вінаград, з іншых прадуктаў -- лепш за ўсё сыры цвёрдых гатункаў. А вось калі заядаць шампанскае ласункамі, можна пашкодзіць свае смакавыя рэцэптары, і напой будзе здавацца кіслейшым, чым ён ёсць насамрэч».