Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

"Пінскдрэў" - год пасля трагедыі

Слёзы і боль... Ля прахадной кампаніі "Пінскдрэў" сёння ўзгадвалі ахвяраў выбуху, які роўна год таму забраў жыцці 14 чалавек. Ахвяраў ушанавалі хвілінаю маўчання. На сцяне ля прахадной паўстала мемарыяльная табліца з імёнамі загінулых. СЯРГЕЙ САКОВІЧ, БАЦЬКА ЗАГІНУЛАЙ: "Цалкам магчыма, што было страчанае ў пагоні за грашыма элементарнае -- знайсці грошы на тэхніку бяспекі". Паводле следства, прычынаю трагедыі сталася менавіта парушэнне правілаў бяспекі ў цэху дзеля вытворчасці драўляных паліўных гранулаў. Сёння дырэкцыя холдынгу запэўнівала, што такога больш не паўторыцца. АЛЯКСАНДР СУДНІК, ГЕНЕРАЛЬНЫ ДЫРЭКТАР «ПІНСКДРЭВУ»: "Страшнае гора, якое спасцігла вас і ў прынцыпе ўвесь "Пінскдрэў", яно заўсёды з намі, яно ўвесь год. Мы працуем цяпер, каб больш такія трагедыі не паўтараліся". Але шмат хто з пінчукоў мала верыць у гэта, як і ў тое, што пакараюць вінаватых. ПІНЧУКІ: "Я не веру, бо калі ў Менску рванула, дык яны адразу. А нашым?" "Часам могуць знайсці "стрэлачнікаў". Пачуццё такое ёсць". "Як заўсёды, "стрэлачніка" знойдуць, натуральна". Расследаванне, якое праводзіла Генеральная пракуратура, ужо скончылася. У халатнасці ды парушэнні правілаў пажарнай бяспекі абвінавацілі траіх асобаў: двух інжынераў і аднаго з дырэктараў прадпрыемства. З іх узялі падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанне таксама маюць выставіць былому генеральнаму дырэктару "Пінскдрэву" Ларану Арынічу. Раней Генеральная пракуратура заяўляла, што ён у Польшчы. ГЕНАДЗЬ БАРЫСАЎ, ГЕНЕРАЛЬНАЯ ПРАКУРАТУРА <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]