Яшчэ за паўтара тыдня да Новага года кіраўнік краіны падчас сустрэчы са студэнтамі прызнаўся, што пільна праглядае свае навагоднія віншаванні. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: «Я яго калі запісваю, а яно ідзе толькі ў запісе, я яго адразу ж на месцы і праглядаю. Тут жа аператар мне яго ўключае -- і да дэталяў. Даходзіць да таго, што мне даводзіцца нават не адзін раз звяртацца да вас». А калі памножыць колькасць дубляў на колькасць гадоў кіравання, то прэзідэнту Беларусі не пазайздросціш. Што ж новага мы пачулі ў 19-м з ліку звароце? Цяжка было не заўважыць набору сямейных фотаздымкаў, перадусім з сынам Колем, а таксама невясёлага і стомленага выразу твару кіраўніка краіны. На словах жа Лукашэнка спрабаваў быць пераканаўчым.