Падысці зранку да канапы, на якой спіць сын, убачыць сваё дзіця -- гэткае простае шчасце для кожнай маці. Алена і Мікіта Ліхавід прайшлі разам усе выпрабаванні, хай і па розны бок кратаў. Што змянілася ў жыцці Мікіты пасля доўгага вяртання дадому? МІКІТА ЛІХАВІД, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Адному чалавеку змяняць сістэму -- я не Чэ Гевара, аднак сваю маленькую вайну я выйграў. Я перамог..." Гэта Мікіта Ліхавід, адзін з асуджаных у справе 19 снежня. У той далёкі дзень хлопец пайшоў на Плошчу -- і вярнуўся ледзь не праз дзевяць месяцаў. Мама Мікіты Алена прызнаецца: чакала сына кожны дзень. Калі пачалі выпускаць першых асуджаных, надзея запалала з новаю сілаю. І яна дачакалася: 14 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні яшчэ адзінаццаці палітвязняў. АЛЕНА ЛІХАВІД, МАЦІ МІКІТЫ ЛІХАВІДА: "Я нават не магу назваць гэтага слова: "памілаванне". Бо за што іх мілаваць, калі яны невінаватыя?!" Невінаватым уважаў сябе і Мікіта. За час зняволення ён правёў у карцары агулам восемдзесят адзін дзень. Яшчэ паўтара месяцы -- у ізалятары для злосных парушальнікаў. Прычына -- упартае непрызнаванне сябе асуджаным за здзяйсненне злачынства. Сілы для барацьбы, кажа былы палітвязень, дадавала мама. МІКІТА ЛІХАВІД, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Яна напісала: цябе могуць усяго пазбавіць, спатканняў і перадачаў -- гэта неістотна, мы ўсё вытрымаем. Яна напісала: нічога не падпісвай, не ідзі на аніякія саступкі -- усё будзе добра". Аднак розгалас, які атрымала супрацьстаянне палітвязня з турэмнай <b>...</b>