Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Агляд падзеяў замежжа

«ФІНАНСАВАГА АБВАЛУ» НЕ БУДЗЕ Злучаныя Штаты абмінулі фіскальны абрыў. Сёння ўначы Сенат прыняў законапраект, які дазволіў пазбегнуць адначаснага падвышэння падаткаў і скарачэння дзяржаўных выдаткаў. ПАТРЫК ЛЭГІ, ВЫКАНАЛЬНІК АБАВЯЗКАЎ СПІКЕРА СЕНАТУ: "Ці есць яшчэ ахвотныя галасаваць або змяніць свае рашэнне? Калі не, то 89 галасоў "за" і 8 "супраць". Выбарчы парог 64 галасы пераадолены, законапраект прыняты". Падобны сцэнар мог бы прывесці да запавольвання развіцця амерыканскай гаспадаркі. Аднак пытанне не развязанае канчаткова. Рэспубліканская большасць пагадзілася на кампраміс з прэзідэнтам толькі ў пытанні падаткаў. Ільготы скасуюць толькі для тых амерыканцаў, якія зарабляюць больш як 400 тысяч долараў за год, у той час як дэмакраты настойвалі, каб гэты парог складаў 250 тысячаў. Прыняцце рашэння аб скарачэнні дзяржаўных выдаткаў адклалі на 2 месяцы, каб дзве партыі мелі магчымасць правесці неабходныя перамовы.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]