Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Небяспечная салідарнасць

Сённяшняя акцыя салідарнасці з палітвязнямі працягнула ўсяго адну хвіліну. Праваахоўнікі абвінавацілі актывістаў у парушэнні закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Аналагічную акцыю салідарнасці з палітвязнямі ладзілі і ў мінулую пятніцу, і ўчора. Вынік -- тры пакаранні арыштам. 10 содняў далі затрыманаму ўчора каардынатару "Еўрапейскай Беларусі" Максіму Вінярскаму. МІКАЛАЙ ДЗЕМІДЗЕНКА, ПАПЛЕЧНІК ВІНЯРСКАГА: "Умовы утрымання там сапраўды кепскія, і ўлады, ведаючы гэта, такім чынам спрабуюць спыніць моладзевы супраціў, акцыі пратэсту, акцыі падтрымання людзей, якія цяпер застаюцца за кратамі". Аднак нават нягледзячы на рэгулярныя затрыманні ўдзельнікаў акцыяў салідарнасці, яны неабходныя -- кажуць сваякі зняволеных. За кратамі надалей застаюцца 14 асобаў, прызнаныя праваабаронцамі вязнямі сумлення. Умовы ўтрымання адмоўна паўплывалі на здароўе экс-кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава. Пасля праведзенай на хрыбетніку аперацыі, інвалідам можа стаць сябра ягонага перадвыбарчага штабу Зміцер Бандарэнка. ВОЛЬГА БАНДАРЭНКА, ЖОНКА ПАЛІТВЯЗНЯ: "Яму забароненыя статычныя позы працяглыя. Проста стаяць на той жа праверцы, а яны тры разы на дзень адбываюцца. Даводзіцца нахіляцца, засцілаць ложак. Тут пытанне таксама ўзнікла, бо яму забароненыя ўсе нахіленні." Таму пра наяўнасць палітвязняў у нашай краіне трэба званіць ва ўсе званы. Пагаджаецца з гэтым і старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Анатоль Лябедзька прыдумаў свой спосаб інфармавання насельніцтва аб праблеме <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]