Ездзіць на ровары ўзімку -- занятак у пэўнай ступені экстрымальны, аднак можа быць і бяспечны, калі належным чынам падрыхтавацца. Прапаноўваем вашай увазе парады ад гарадзенскага роварнага актывіста Івана Найдзёнава тым, хто не хоча адмаўляцца ад ровара зімою. Шмат гадоў Іван працаваў у роварнай майстэрні. Цяпер ён адзін з самых актыўных удзельнікаў руху і арганізатараў роварных марафонаў у Беларусі.