Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Як сточваць канцы?

Відавочны ажыятаж вакол вось гэтага невялікага аўтобуса. Кожную раніцу трапіць у яго для дзясяткаў менчукоў -- шчасце. СЯРГЕЙ: "Тут людзі з усіх раёнаў. Я з Ленінскага... А аўтобус не гумовы... На адной назе стаіш! Во як". Куды гэтак спяшаюцца жыхары сталіцы? Для пасажыраў аўтобуса вандроўка мараў заканчваецца... на гэтым полі з моркваю, якую непадалёк ад сталіцы вырошчвае адна з гаспадарак. АЛА: "Я прафесійны фатограф. Усё жыццё працавала фатографам. А вось жыццё прымусіла так ездзіць. Кожнага жыццё можа прымусіць вось так". Цяжкая праца працягваецца амаль цэлы дзень. Адметна, што значная частка тых, хто збірае моркву, -- гэта пенсіянеры сталага веку. ПРАЦАЎНІКІ НА ПОЛІ: "Вось гэта жанчына сталага веку бярэ скрыню з моркваю і сама нясе на трактар". "Няхай хоць нейкая капейка будзе... Хоць хлеба пакуль пажэрці". "Я ездзіла ўжо чатыры разы. За трыццаць тысячаў. Магу таксама ўзяць з сабою пяць морквінаў". "За гэтыя грошы можна павячэраць адной асобе... І ўсё". Праца за ежу ў сённяшнія часы. Такая мадэль гаспадарання ў эканаміста Міхася Залескага выклікае галоўнае пытанне: МІХАСЬ ЗАЛЕСКІ, ЭКАНАМІСТ: "Ці мы лічым, што тэхналогія часоў фараонаў -- гэта самае лепшае?" Дзяржава ж бачыць у гэтым карысць. Даць няхітры занятак і хоць нейкі заробак найбольш немаёмным, але перш за ўсё -- таннаю працоўнаю сілаю дапамагчы гаспадаркам сабраць ураджай. І тое, і тое -- сумнеўна, лічаць адмыслоўцы. МІХАСЬ ЗАЛЕСКІ, ЭКАНАМІСТ: "Сельская гаспадарка -- гэта не толькі форма дзейнасці, гэта яшчэ <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]