Эканамічныя працэсы ў Беларусі нагадваюць фрыстайл. Хуткі скок інфляцыі... і рэзкі спад заробку ў доларавым эквіваленце. Але беларусам варта падрыхтавацца да яшчэ большых скокаў. Шэраг тавараў і паслуг, якія паслугоўваліся раней заніжаным афіцыйным курсам, з выхадам на адзіны кошт валютаў значна падаражэюць. АЛЯКСАНДР МУХА, ФІНАНСАВЫ АНАЛІТЫК: "Рэзкая дэвальвацыя курсу Нацбанку на 55 % прывядзе ў перспектыве бліжэйшых месяцаў на прыкладна такую ж лічбу да такога ж росту коштаў на энерганосьбіты, медыкаменты і электраэнергію". Ад высокай інфляцыі губляюць найперш менш забяспечаныя групы насельніцтва. Нездарма эканамісты называюць яе -- падаткам для бедных. СЯРГЕЙ ЧАЛЫ, ФІНАНСАВЫ АНАЛІТЫК: "Гэты падатак -- гэта самы несправядлівы падатак. Гэты падатак фактычна вельмі малы для бізнесоўцаў, фінансістаў і гэтак далей -- тых, хто атрымлівае прыбыткі з капіталу, і больш за ўсё ад яго пакутуюць тыя, хто атрымлівае фіксаваныя прыбыткі". Павышэнне заробкаў бюджэтнікам не толькі не ратуе сітуацыі, але і наадварот -- правакуе яшчэ большы рост коштаў, падлічвае эксперт. Напрыклад. У верасні дзяржава вылучыла бюджэтнікам 500 тысячаў "на гародніну". І тут жа кошт гародніны вырас на 25 адсоткаў у параўнанні са жніўнем. МЕНЧУКІ: "За коштамі мы не паспяваем заробкам сваім". "На ўсім, што толькі ёсць, на ўсім эканомлю". "Толькі на кватэрную плату і прадукты. Усё, у мяне ўвесь заробак сыходзіць на гэта". Але няма такога кепскага, якое нельга зрабіць яшчэ горшым. А менавіта горшае ў гэтым <b>...</b>