Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Страйк у Барысаве

Сённяшнім ранкам спальныя раёны Барысава як ніколі падыходзілі для здымачнага плану фільму пра пачатак Армагедону -- двары пачало акупаваць смецце. Хоць падабацца гэта не магло, шмат жыхароў -- на баку страйкоўцаў. ЖЫХАРЫ БАРЫСАВА: "Можа і правільна, што страйкуюць. Гэтак хоць можа дойдзе ад іх!" "Трэба размаўляць на месцы. На працы". Акурат гэтага на сваім працоўным месцы працаўнікі камунальнага прадпрыемства "Жытло" і дамагаліся страйкам -- асабістай сустрэчы з кіраўніком службы. І ён прыехаў, у атачэнні двух маёраў і з валізаю ўжо не першых абяцанняў. МІКАЛАЙ ШАРХУН, ДЫРЭКТАР УП «ЖЫТЛО»: "Я вам кажу кастрычнікам месяцам... За кастрычнік у вас будзе даплата 20 %. Чаго вы мне не верыце? Я вам што, хлусіць буду?" Але вераю сыты не будзеш. Заробкі некаторых працаўнікоў "Жытла" спыніліся ў межах 600--700 тысячаў. Каб пражыць месяц -- 100 долараў, у краіне ў цэнтры Еўропы ці, прынамсі, з еўрапейскімі коштамі. Таму рабочыя запатрабавалі канкрэтных гарантыяў. РАБОЧЫ УП «ЖЫТЛО»: "Заработная плата мусіць выплочвацца да 25 кастрычніка. Сёння 25-га -- заробку няма. Гэта факт, і з гэтым не паспрачаешся. Вось калі будзе заробак, тады і пойдзем на працу -- усе". У выніку кіраўніцтву "Жытла" давялося, прынамсі, дакументальна пацвердзіць свае намеры. Вось толькі на загадзе аб павышэнні заробкаў з учорашнім подпісам стаяла дата... 20 верасня. РАБОЧЫ УП «ЖЫТЛО»: "Атрымліваецца, з грашыма закрылі лізінгі, пазыкі. Індэксацыю давалі, то грошы ішлі за аплату паліва. А людзям як жыць?" А тым <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]