Дзіцячае свята па-беларуску -- рэдкая з'ява для 2-мільённага Мінска. І нават калі дзіця ходзіць у беларускі садок ці клас, гэта яшчэ не гарантыя таго, што ранішнік будзе на роднай мове. Менавіта таму суполка "Нашы дзеткі" ўжо каторы год ладзіць свае "Ялінкі".