Карбалевіч: Масавыя пратэсты выклікаюць раскол у сілавых структурах Ці перарасце страйк у Барысаве ў хвалю пратэстаў сярод рабочых па ўсёй Беларусі, разважае палітолаг Валер Карбалевіч. "Гістарычны досвед сведчыць: калі на вуліцу з пратэстам выходзяць вялізарныя масы насельніцтва, гэтыя пратэсты вельмі рашучыя і цягнуцца доўга, адбываюцца пэўныя змены і ў саміх сілавых структурах. Адбываецца раскол, пачынаецца невыкананне загадаў. Войска -- гэта частка грамадства. Калі ў грамадстве крызіс, ён рана ці позна распаўсюджваецца і на войска", -- гаворыць эксперт. Валер Карбалевіч прыводзіць прыклад Егіпту, дзе войска само стала чыннікам пераменаў, зрынула прэзідэнта Мубарака і ўзяло ўладу ў свае рукі. Аднак у Беларусі сітуацыя пакуль не дазваляе гаварыць пра такія змены. Раскол існуе не паміж войскам і грамадствам, а ў самім грамадстве, упэўнены палітолаг. 25 кастрычніка працаўнікі прадпрыемства "Жытло" ў Барысаве ўпершыню адмовіліся вывозіць смецце. Яны распачалі працу толькі пасля таго, як дамагліся выніковых перамоваў з кіраўніцтвам: заробкі паабяцалі павысіць на 20 %. Калі ж кіраўніцтва не датрымае слова, камунальнікі пагражаюць яшчэ большымі страйкамі. belsat.eu