Беларускі нацыянальны каларыт могуць назіраць цяпер госці ды жыхары Горадні, вуліцы якой упрыгожыла рэклама ў падтрымку беларускай мовы. Падобная маштабная акцыя з'явілася ў горадзе над Нёмнам упершыню. Пабачыць такія білборды можна на вуліцах Каліноўскага, Соламавай, Кляцкова. Аўтары прыраўнялі словы мова і маці, а таксама пытаюць у мінакоў, якім будзе іхнае першае слова па-беларуску? Адметна, што ў ролі замоўцы рэкламы выступіла дзяржава, а менавіта -- Міністэрства культуры Беларусі.