Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Беларусь хлынулі расейскія турысты

Вядома ж, зімовы час -- зусім не перашкода для турызму. У час навагодніх і калядных святаў багата гасцей прымала і нашая краіна. Гэтак, амаль усе беларускія аграсядзібы занятыя расейскімі турыстамі. Што прыцягвае ў Беларусь суседзяў, і чаму самі беларусы не едуць адпачываць у вёскі? Большасць аграсядзібаў у Беларусі з Новага года і ажно да Раства занятыя расейскімі турыстамі. Некаторыя месцы былі замоўленыя яшчэ з мінулай зімы. ВАЛЕРЫЯ КЛІЦУНОВА, АСАЦЫЯЦЫЯ «АДПАЧЫНАК У ВЁСЦЫ»: "У беларусаў няма такіх працяглых вакацыяў, а ў іх да 7-га, ці нават пазней яны гуляюць. Па-другое, кошты беларускія расейскім турыстам вельмі падабаюцца". Арандаваць аграсядзібу ў Беларусі ў некалькі разоў танней, чым у Расеі, нават разам з выдаткамі на дарогу. Беларус жа з сярэднестатыстычным заробкам не можа сабе дазволіць такога адпачынку.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]