Вядоўца навінаў на "Белсаце" Вольга Жарнасек падпісала паштоўку да Мікалая Дзядка. "Дарагі Мікалай! У нашай краіне, каб заявіць пра свае перакананні гучна, патрэбная смеласць. Каб прыняць за іх кару -- мужнасць. Каб захаваць іх і пасля гэтага -- моц. Калі ласка, будзь моцны!" -- напісала Вольга Жарнасек палітвязню.