Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Вясна», дак. фільм

Арганізацыя дапамогі рэпрэсаваным «Вясна'96» узнікла ў 1996-м, праз два гады пасля таго, як Лукашэнка зрабіўся прэзідэнтам. Фільм паказвае гісторыю арганізацыі на фоне апошніх падзеяў у Беларусі. Цэнтральная постаць стужкі -- заснавальнік і кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі, але галоўныя героі, дакладней гераіні, -- ягоная жонка Наталля Пінчук і настаўніца Наталля Іллініч, якой дапамагла «Вясна», пасля таго як яе звольнілі з працы. Бяляцкі прысутнічае на архіўных здымках і кадрах кінахронікі, але ў фільме няма выказванняў самога Алеся, апроч апошняга слова ў судовай зале. І ўсё ж ён прамаўляе да нас -- вуснамі сваёй жонкі, якая распавядае, чаму Алесь абраў у жыцці беларускі шлях, чаму заняўся абаронаю людзей ад поскамуністычных уладаў, як паступова прызвычайваўся да думкі, што і сам станецца ахвяраю рэпрэсіяў, як жыў з усведамленнем непазбежнасці гэтага. Гісторыя Наталлі Іллініч паказвае, у якую асабістую трагедыю ператвараецца кампанія цкавання ахвяры рэпрэсіяў, асабліва калі яна -- вясковая настаўніца. Менавіта Алесь Бяляцкі і «Вясна» дапамагаюць гэтым людзям, сотням такіх людзей. рэж. Вольга Швед, 2012 г., Беларусь
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]