У праваслаўнай царкве Сафіі Слуцкай у менскім мікрараёне Курасоўшчына адзначаюць сьвята Нараджэньня Хрыстова. Царква Сафіі Слуцкай -- адзін з найноўшых сталічных праваслаўных храмаў. Царкоўны прыход складае некалькі сотняў чалавек, траціна зь іх -- дзеці. Самі прыхаджане й зладзілі сьвяточную канцэртную праграму.