Працягваюцца кадравыя перастаноўкі ў найвышэйшых эшалонах улады. Менавіта перастаноўкі, бо новых асобаў па-ранейшаму не з'яўляецца ў атачэнні кіраўніка краіны. Гэтак, Лукашэнка прызначыў сваім памочнікам у асаблівых даручэннях Віктара Шэймана. Дагэтуль Шэйман займаў аналагічную пасаду ў Савеце Бяспекі. Акрамя таго, прэзідэнт вызваліў Валянціна Рыбакова ад пасады памочніка прэзідэнта ў пытаннях вонкавай палітыкі.