"Тое, як патрактавала нашае трактаванне гарадзенская міліцыя, то любы сяброўскі фатаздымак, у памяшканні ці па-за яго межамі, калі ён будзе утрымліваць хоць нейкую інфармацыю ці хоць чыйсці партрэт, можа быць кваліфікаваны як несанкцыянаваны пікет", - гаворыць гарадзенскі праваабаронца Ўладзімір Хільмановіч. 5 студзеня суд Ленінскага раёну ў Горадні разгледзеў адміністратыўную справу супраць гарадзенскіх грамадскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча. За тое, што тыя на знак падтрымання сфатаграфаваліся з партрэтам палітвязня Алеся Бяляцкага, а пазней вывесілі ў здымкі ў сеціве, суд прысудзіў ім штрафы на агульную суму Br 4,5 млн.