У студзені Беларусь павінна зрабіць дзве выплаты па крэдыце МВФ на агульную суму $ 182,4 млн. Агулам сёлета нашая краіна мусіць аддаць крэыдторам з МВФ $ 1,61 млрд. Але гэта толькі частка пазыкаў, якія Беларусь мусіць сплаціць да канца года. Як гэта адаб'ецца на шараговых беларусах? Журналісты "Белсату" распыталі мінкоў пра іхныя чаканні ад 2013 года.