Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Алена Фісенка пра вакцынацыю супраць грыпа

Міністр аховы здароўя загадаў вакцынаваць супраць грыпу 30 % насельніцтва Ідзе агітацыя: кіраўніцтву прадпрыемстваў і арганізацыяў прапаноўваюць зрабіць прышчэпкі ўсяму калектыву. Цяпер найлепшы час для таго, каб правесці вакцынацыю супраць грыпу, заявіў галоўны санітарны лекар сталіцы Іван Вайтовіч 26 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску. Ён паведаміў, што ў сталіцы прышчэпкі маюць ужо 25 % насельніцтва. «Нагадаю, што ў адпаведнасці з рашэннем міністра аховы здароўя сёлета неабходна вакцынаваць 30 % насельніцтва рэспублікі. У цяперашні час мы практычна завяршылі вакцынацыю групаў рызыкі са сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў», -- адзначыў ён. «Вакцына ёсць у кожнай паліклініцы, можна прыйсці па месцы жыхарства і зрабіць прышчэпку», -- дадаў галоўны санітарны лекар. Яе кошт у дзяржаўных медычных установах складае ад 60 да 80 тыс. руб., паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзелу Менскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка. На яе думку, у параўнанні з коштам прафілактыкі грыпу і яго лячэння гэта прымальная сума. «Паводле заключэнні САЗ [Сусветнай арганізацыі здароўя], склад штамаў вірусаў грыпу, якія будуць цыркуляваць сёлета, не адрозніваецца ад папярэдняга года. Усе вакцыны, якія прысутнічаюць на рынку, утрымліваюць менавіта гэтыя варыянты вірусаў», -- адзначыла Алена Фісенка. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]