Ложак вузкі, затое зручны. Радыёкропка, сервант са святочным посудам і абавязковы атрыбут -- швейная машынка. Усе гэтыя рэчы з савецкага мінулага аб'яднала экспазіцыя лідскага музею "Хрушчоўка 60-х". ТАЦЦЯНА НІКІФАРАВА, КІРАЎНІЦА ПРАЕКТУ: "Людзі старэйшага пакалення ўваходзяць у гэтае памяшканне. Першае, што я бачу, рэакцыя -- гэта ўсмешка. А ўсмешка азначае пазнавальнасць і прызнанне таго, што пападанне храналагічнае стоадсоткавае". Каларыт "хрушчовак" перадаюць і адмыслова пабеленыя сцены, і вось гэтыя малочныя бутэлькі з фольгаю на гарлавіне. НАВЕДНІЦА ВЫСТАВЫ: "Нібыта пабывалі ў мінулым часе". А час гэты пачаўся больш як 50 гадоў таму. Масавае будаўніцтва «хрушчовак» дзеля развязання жыллёвай праблемы працягвалася з 59 да 85 года. Сваёй назваю будынкі абавязаныя першаму сакратару ЦК КПСС Мікіту Хрушчову, які і аддаў загад распрацаваць невялікія, але функцыянальныя кватэры. У выніку на ўсёй савецкай прасторы паўсталі 290 млн м2 жытла -- 3-х і 5-павярховыя дамы з адна-, двух- і трохпакаёвымі кватэрамі жылою плошчаю ад 16 да 42 м. Агульнаю іх рысаю быў аб'яднаны санвузел і слабая ўнутраная гукаізаляцыя. Але і гэтыя хібы наведнікі выставы ўспрымаюць з гумарам. НАВЕДНІЦА ВЫСТАВЫ: «Калі заходзіш у старыя пакоі, то ўзгадваеш адразу дзяцінства. Вее нейкаю казкаю нават». Аднак у такой "казцы" дагэтуль жывуць тысячы беларускіх сем'яў. Прымальныя для сваіх патрэбаў умовы шмат хто ствараў уласнымі рукамі. ГЕНАВЕФА ПАЗНЯК, ГАСПАДЫНЯ «ХРУШОЎКІ»: «Вітальня малая, таму яе муж сам <b>...</b>