Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Толькі 2 на рукі

Усе бягуць. Куды? На гэтых аматарскіх здымках -- па валюту, калі вясною распачаўся ажыятаж на яе ў абменніках. Цяпер падвышаны попыт узнік на жэтоны ў метро. Не ўпершыню. У сакавіку было тое ж -- перад падаражаннем кошту на праезд. ЖУРНАЛІСТКА: "10 жэтонаў, калі ласка". КАСІРКА: "Дзяўчына, толькі па 2 на рукі. Народ раскупіў усё. Не можам дапрацаваць на канца змены". І цяпер метрапалітэн увёў гэтакія ж абмежаванні. Па 2 жэтоны на рукі. ЖУРНАЛІСТКА: "Там напісана "часова". А калі гэта скончыцца? " КАСІРКА: "Як скончыцца, усё здымуць, я нічога не ведаю". Падвышаны попыт звязаны з абвешчаным ужо чарговым падаражаннем. Калі сёння квіток на праезд у сталічным транспарце каштуе Br 950, то з 1 лістапада мае быць Br 1300. Яшчэ праз месяц -- Br 1600, а да канца года нават Br 1850. А ў метро праезд можа стаць нават даражэйшым. Br 1500 з лістапада ды Br 2000--2100 з новага года. У такой сітуацыі кожны эканоміць як можа. ЖЫХАРЫ СТАЛІЦЫ: "На прыгатаванні ежы". "Дзіцё прылятае дадому з галоднымі вачыма. Давайце мне есці. Ну, як тут эканоміць". "Не купі сабе 5 пачак крупаў, купі 3 і купі сабе калготкі". Цягам апошніх месяцаў ажыятаж зрабіўся нормаю. Бо ўжо ніхто не паспявае за ростам коштаў. Былі чэргі па паліва, калі кошты на яго падвышаліся гвалтоўна. Змяталі з крамаў бытавую тэхніку. Ды стаялі ад золку за мясам. Улады ж казалі, што людзі самі ствараюць попыт. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Мне сорамна было ўпершыню за сваю прэзідэнцкую доўгагадовую гісторыю за людзей <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]