Новая рэдакцыя дакументу дазволіць уладам штрафаваць за доступ да забароненых сайтаў. Штраф ад 350 тысячаў да мільёна рублёў будуць спаганяць таксама за размяшчэнне рэкламы, продаж тавараў і аказанне паслуг на замежных або незарэгістраваных рэсурсах і адсутнасць базы абанентаў. Такім чынам, папоўніўся сумна вядомы "антырэвалюцыйны" пакет паправак, унесеных у беларускае заканадаўства. Сярод іх -- патрабаванне ўзгадняць з уладамі нават флэшмобы і крымінальны пераслед няўрадавых арганізацыяў за замежнае фінансаванне. АБСЕ і шэраг праваабарончых арганізацыяў свету мяркуюць, што прынятыя законапраекты сістэматычна абмяжоўваюць фундаментальныя свабоды і прывядуць да далейшай ізаляцыі Беларусі на сусветнай арэне. Адэля Дубавец, «Аб'ектыў»